Польскі ўрад плануе плаціць субсідыі на набыццё новых электравеласіпедаў. Субсідыі ў праграме «Мой электрычны ровар», старт якой запланаваны на пачатак наступнага года, складалі б да 5 тыс. зл (1250 еўра), а ў выпадку грузавога электрычнага ровара – да 9 тыс. зл (2250 еўра).
Фінансаванне з Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі пакрые да 50 працэнтаў кошту набыцця веласіпеда. Бюджэт дзяржаўнай праграмы складзе 300 млн зл (75 тыс. еўра).
Віцэ-міністар клімату і навакольнага асяроддзя Кшыштаф Балеста сказаў Польскаму радыё, што праграма мае на мэце таксама падтрымаць польскіх прадпрымальнікаў.
- Мы імкнемся падтрымаць польскіх вытворцаў электрычных ровараў. У нас шмат такіх прадпрыемстваў, якія вырабляюць таксама ровары для перавозкі невялікіх грузаў. Мы спадзяемся, што даплаты прычыняцца да пашырэння папулярнасці гэтага віду транспарту. Таму Нацыянальны фонд аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі падрыхтаваў праграму субсідый.
Ёсць дзве мэтавыя групы для гэтай праграмы, – кажа віцэ-міністр Балеста.
- Першая гэта звычайныя грамадзяне, якія хочуць купіць электрычны ровар, а другая група гэта адзінкі муніцыпальных улад, або прадпрыемствы, якія будуць выкарыстоўваць грузавыя ровары ў зонах нізкага ўзроўню выкідаў. Такую зону з 1 ліпеня ўвяла Варшава. Я думаю, што іншыя гарады таксама будуць прамаваць праграму. Яна, у прыватнасці, выгадна кампаніям па дастаўцы грузаў, у прыватнасці ў «чыстай» гарадской зоне.
Грамадскія кансультацыі па праграме субсідыяў на электрычныя ровараў працягнуцца да 18 ліпеня. Грамадзяне могуць падаваць заўвагі праз форму, размешчаную на сайце Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі.
Нацыянальны фонд зазначае, што мэтай праграмы з'яўляецца скарачэнне выкідаў шляхам дзяржаўнага фінансавання інвестыцый, накіраваных на развіццё экалагічна чыстага транспарту і здаровага ладу жыцця сярод удзельнікаў дарожнага руху. Адзін са спосабаў – гэта электравеласіпеды.
яс/IAR